У Гродне гарэў мікрааўтобус, сур’ёзна пацярпеў мужчына
У Гродне на пажары ў мікрааўтобусе сур’ёзна пацярпеў чалавек. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў МНС 11 чэрвеня ў 17.58 — у двары прыватнага дома па вуліцы Лелявеля гарэў мікрааўтобус Фольксваген Транспортэр Т-3.
Пажарныя выратавалі з ахопленага агнём салона мужчыну, які атрымаў апёкі 1-4 ступені 70% цела. Вядома, што ён 1961 года нараджэння і афіцыйна не працуе. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню.
Агонь знішчыў аздабленне салона і сядзенні мікрааўтобуса. Прычыны ўзгарання высвятляюцца, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.