У Гродне ліквідавалі яшчэ адну літоўскую арганізацыю
Літоўцы на фэсце нацыянальных культур у Гродне
У Гродне судом ліквідавалі яшчэ адну арганізацыю нацыянальнай меншасці, піша праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэта клуб "Гервячай", які аб'ядноўваў літоўцаў. У ім было 394 удзельнікі.
Пазоўнікам выступала Міністэрства юстыцыі, справу разглядаў суддзя Юрый Карэцкі.
Арганізацыя была зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Клуб "Гервячай" ладзіў мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і амбасадай Літвы ў Беларусі, дапамагаў выдаваць кнігі.
У Рымдзюнах была школа з літоўскай мовай навучання, пабудаваная за кошт Літвы ў 1996 годзе. У 2022 годзе школу русіфікавалі.
Паводле апошніх звестак, у Астравецкім раёне цяпер пражывае каля 750 прадстаўнікоў літоўскай нацыянальнасці.
Раней у Беларусі ліквідавалі аб'яднанне літоўцаў "Гімціне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.