У Гродне ліквідуюць аб'яднанне былых малалетніх вязняў канцлагераў
Справу аб ліквідацыі разглядае Гродзенскі абласны суд / autogrodno.by
У Гродне могуць ліквідаваць грамадскае аб'яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Працэс выглядае даволі дзіўным на фоне Года гістарычнай памяці і вывучэння тэмы генацыду, якую разгарнулі беларускія ўлады.
Справу разглядае Гродзенскі абласны суд. Там жа разглядаецца яшчэ адна справа аб ліквідацыі — абласнога спартыўна-патрыятычнага клуба "Гонар Радзімы". У абодвух выпадках ініцыятарам ліквідацыі выступіла ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне ў Гомельскай вобласці супрацоўніцы філіяла Веткаўскага краязнаўчага музея Вольгі Афанасьевай. Яе затрымалі ўчора прама на працоўным месцы. У дачыненні да яе пачалі адміністрацыйны працэс, але чым скончыўся суд, праваабаронцы не ведаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.