У Гродне ліквідуюць аб'яднанне раварыстаў

У Гродне ліквідуюць аб'яднанне раварыстаў

У Гродне па ініцыятыве ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама пададзеныя ў суд дакументы на ліквідацыю аб'яднання раварыстаў "ВелоГродно". Пра гэта сама арганізацыя напісала ў Фэйсбуку.

"Афіцыйна — парушэнні і памылкі ў дакументаабарачэнні на тры старонкі і некалькі іншых пунктаў. Першая сустрэча ў судзе адбудзецца ў канцы месяца", — удакладнілі раварысты фармальную прычыну ліквідацыі.

Актыўная "зачыстка" НДА ідзе ў Беларусі ўжо другі месяц. Акрамя праваабарончых і адукацыйных арганізацыяў пад яе трапілі нават "экзатычныя" — кшталту аб'яднання бортнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі