У Гродне мадэлі збілі хуліганаў (фота)

Каля 5 хвілін спатрэбілася гродзенскім мадэлям, каб адбівацца ад хуліганаў падчас моднага паказу. Незвычайны флэшмоб правялі байцы клуба ўсходніх адзінаборстваў "Best" каля гандлёвага цэнтра "Карона" 27 жніўня.

Па задумцы арганізатараў акцыі, адной з мадэляў — дызайнеру Алене Паспелавай прыйшла смс з пагрозай. Дзяўчыне абяцалі адпомсціць невядомыя людзі. Аднак дызайнер не разгубілася. Падчас дэфіле, калі да 16 дзяўчат падышлі два невядомыя хлопцы і пачалі чапляцца, дзве з іх паказалі, што могуць пастаяць за сябе.

Як патлумачыў піяр-менеджэр Міхаіл Ліс, сэнс акцыі — паказаць, што жанчыны павінны быць не толькі прыгожымі, але і моцнымі, упэўненымі ў сабе. Гэта дапаможа ім лёгка справіцца са стрэсам і цяжкасцямі ў жыцці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі