У Гродне мужчына прыйшоў у будынак суда і заявіў, што ў яго бомба

У Гродне мужчына прыйшоў у будынак суда і заявіў, што ў яго бомба

16 снежня ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна прыйшоў 40-гадовы мужчына. На пытанне ахоўніка, што ў яго знаходзіцца ў пакеце, адказаў, што там "бомба". Жартаўніка адразу затрымалі, на месца выехала следча-аператыўная група.

Як інфармуе БЕЛТА, у пакеце знаходзілася металічная скрынка з двума зараднымі прыстасаваннямі для тэлефонаў. Небяспекі яна не ўяўляла. Аднак за няўдалы жарт мужчына будзе адказваць перад законам. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку". Гродзенцу пагражае штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі