У Гродне мужчына выпаў з акна на 7-м паверсе падчас п’янага застолля
У Гродне 28-гадовы мужчына выпаў з акна кватэры на 7-м паверсе і загінуў. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, здарэнне адбылося сёння ўначы ў шматпавярховым доме на праспекце Кляцкова.
Следчыя адпрацоўвалі крымінальную версію здарэння, але яна не пацвердзілася — гэта быў няшчасны выпадак.
Загінулы ў апошнія гады працаваў у Расіі і не так даўно вярнуўся дадому. Ён часта выпіваў і ў вечар трагічнага здарэння сабраў у сябе дома сяброўскую кампанію на застолле. Падчас вечарынкі мужчына стаў неадэкватна сябе паводзіць, выйшаў у суседні пакой, залез на падаконне, пасля чаго ўпаў уніз.