У Гродне мужчына загінуў пад коламі электрацягніка

У Гродне мужчына загінуў пад коламі электрацягніка

У Гродне пад коламі электрацягніка (Малкінія — Беласток — Гродна) загінуў мужчына ва ўзросце 50-60 гадоў. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з 2 на 3 снежня. Мужчына сядзеў на рэйках і не рэагаваў на гукавыя сігналы, якія падаваў электрацягнік. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Асобу загінулага цяпер высвятляюць, паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Адзначаецца, што мужчына трапіў пад цягнік каля "народнай сцежкі" — людзі пераходзяць чыгунку ў гэтым месцы, паколькі так бліжэй прайсці да прыпынку грамадскага транспарту. І працягваюць гэта рабіць, нягледзячы на тое, што некаторых з іх міліцыя прыцягвала да адказнасці.

Сёлета ў Гродзенскай вобласці на чыгунцы загінулі пяць чалавек.

Фота: ria.ru, uvd.grodno.by

У Гродне мужчына загінуў пад коламі электрацягніка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі