У Гродне на балконе знайшлі забітую жанчыну, якая прыехала з Шклоўскага раёна

У Гродне на балконе знайшлі забітую жанчыну, якая прыехала з Шклоўскага раёна

У пятніцу ў Гродне на балконе кватэры аднаго з дамоў знайшлі труп жанчыны, ураджэнкі Шклоўскага раёна. Праваахоўнікі высветлілі, што падчас сваркі яе забіў мужчына, з якім яна распівала алкагольныя напоі.

Як інфармуе прэс-служба МУС, загінулай 41 год. Яна нідзе не працавала і не мела сталага месца жыхарства. 46-гадовы затрыманы, мясцовы жыхар, таксама нідзе не працаваў. Раней ён быў асуджаны за нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі