У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)

У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)

2 лютага ў Гродне некалькі сотняў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працавалі на мясцовых рынках, сустрэліся са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Апошні з'явіўся разам з намеснікамі, падаткавікамі і кіраўніцтвам "ГроднаТаргсервісу" (прадстаўнікоў міліцыі чамусьці не было).

Размова гарадскіх кіраўнікоў з ІПшнікамі атрымалася даволі нервовая. Спачатку выступіў сам Гой ды яго намеснік, пасля слова па чарзе пачалі браць прадпрымальнікі. Асноўнай тэзай было пытанне пра сертыфікаты: працаваць згодна з указам кіраўніка дзяржавы № 222 немагчыма, таму рынкі горада пераважна спыняюць сваю працу. Аднак Мечыслаў Гой спрабаваў спыняць усе дыскусіі адносна ўказу, маўляў, "не мы прымалі такое рашэнне".

На сустрэчы былі агучаны іншыя прэтэнзіі: непамерныя штрафы прадпрымальнікам, якія "выклікалі перманентную атмасферу страху на рынках", а таксама прапагандысцкая кампанія ў дзяржаўных СМІ, дзе ІП выстаўляюцца ледзве не як “ворагі народу”.

Зала сустракала эмацыйныя выказванні выступоўцаў воплескамі, а вось прадстаўнікі ўлады пераважна маўчалі або адказвалі, маўляў: “Мы вас пачулі, думку данясем наверх”. Часам старшыня гарвыканкама нават спрабаваў жартаваць: напрыклад, на выказванне пра адсутнасць адпачынкаў і вакацыяў у прадпрымальнікаў Мечыслаў Гой з усмешкай адказаў: “А навошта вам вакацыі? Вы і так два месяцы не працуеце…”. Зала адазвалася пратэстнымі выказваннямі.

Бліжэй да канца сустрэчы, калі гутарка зайшла наконт якасці беларускіх тавараў, Гой адмыслова падыйшоў да першых шэрагаў залы, каб паказаць, што ягоны касцюм зроблены ў Беларусі. Прадпрымальнікі былі іншага меркавання наконт беларускіх тавараў. Адзін з выступоўцаў назваў іх “нерухомасцю” — то бок прадуктам, які немагчыма прадаць.

Наступная сустрэча гродзенскіх прадпрымальнікаў з кіраўніком гарвыканкама мае адбыцца ў пятніцу на адным з рынкаў горада.

У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)
У Гродне некалькі сотняў прадпрымальнікаў сустрэліся з мэрам горада (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі