У Гродне пару, якая падала заяву ў ЗАГС 14 лютага, распісалі ў той жа дзень

У Гродне пару, якая падала заяву ў ЗАГС 14 лютага, распісалі ў той жа дзень

У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, у ЗАГСах Гродна зарэгістравалі шлюб 20 параў, піша "Гродзенская праўда". Па словах работнікаў гродзенскіх ЗАГСаў, звычайна ў аўторак бывае хіба што пара рэгістрацыяў.

Напрыклад, у ЗАГСе Ленінскага раёна 14 лютага зарэгістравалі соты шлюб ад пачатку 2017 года. Начальнік аддзела ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна Святлана Анегіна распавяла, што запіс на гэты дзень вёўся ўжо са снежня 2016 года.

Дарэчы, не абышлося без прыемнага выключэння: адна з параў падала заяву ў Дзень закаханых — і адразу ж распісалася. Прычына ў тым, што ў маладых людзей ужо ёсць непаўналетняе дзіця і час на роздум ім не патрэбны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі