У Гродне пастара аштрафавалі пасля трох сутак за кратамі
Васіль Трубчык
Пастар гродзенскай царквы евангельскіх хрысціян баптыстаў Васіль Трубчык аштрафаваны. Суд над ім прайшоў у панядзелак у Гродне. Па якім артыкуле судзілі Трубчыка, пакуль невядома, піша "Хрысціянская візія".
Пастара затрымалі 1 снежня. Трое сутак да суда ён правёў за кратамі.
Васіль Трубчык — вядомы прапаведнік і хрысціянскі аўтар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.