У Гродне пенсіянерка загінула пад коламі аўтамабіля
У Гродне пенсіянерка загінула пад коламі аўтамабіля. Трагічнае здарэнне адбылося каля 7.30 раніцы 27 снежня на праспекце Кляцкова. Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла дарогу на чырвоны сігнал святлафора. Цяпер устанаўліваецца яе асоба, на выгляд загінулай 70-75 гадоў.
Фота: ДАІ