У Гродне правядуць кніжны фрымаркет для дзяцей

У Гродне правядуць кніжны фрымаркет для дзяцей

Кніжны фрымаркет для дзяцей зладзяць у Гродне 17 красавіка. Акцыя “Кніга за кнігу” пройдзе ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Цэнтральнай бібліятэкі імя Андрэя Макаёнка. Усе ахвочыя змогуць прынесці кнігі, якія ім ужо не патрэбныя, і абмяняць іх на кнігі, якія прынясуць іншыя ўдзельнікі.

Як адзначаюць супрацоўнікі бібліятэкі, падчас гэтага фрымаркета некаторыя ўдзельнікі могуць атрымаць кнігу, пра якую даўно марылі, прычым бясплатна.

Апроч таго, падчас акцыі самым маленькім дзецям будуць чытаць мастацкія творы, а старэйшым зладзяць майстар-клас па вырабе яркіх закладак для кніг.

Першы кніжны фрымаркет для дзяцей у Гродне арганізавалі летась і такія імпрэзы сталі папулярнымі ў чытачоў рознага ўзросту, адзначае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі