У Гродне прайшоў II фестываль моды "Grodno Fashion Show" (фота)
Імпрэза прайшла ў суботу, 1 лістапада.
Сёлета яе правялі ў актавай зале прамысловага прадпрыемства ААТ "Радыёхваля", у якім не не было свецкіх мерапрыемстваў шмат гадоў.
Паказы на модным мерапрыемстве адбыліся ў два этапы — у 15 і 19 гадзін. Унутры будынка было вельмі холадна, але ж гэта не зменшыла колькасці наведвальнікаў. Марознага паветра ў памяшканні не спалохаліся і мадэлі. Яны выходзілі на 25-метровы подыум то ў футрах, то у бялізне.
Усяго на фестывалі паказалі каля 40 калекцый моднага адзення. Тут дэманстравалі вясельныя сукенкі, мужчынскія касцюмы, калекцыі "высокай" моды і адзенне для дзяцей.
Паводле ацэнак арганізатараў, моднае шоў наведала каля 1500 гасцей.