У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі

Так выглядаў адзін са стэндаў / t.me/hrodnaonelove/

Так выглядаў адзін са стэндаў / t.me/hrodnaonelove/

У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі (1841 — 1910), паведамляе Hrodna.life. Іх усталявалі на вуліцах горада летам 2021 года на грошы Еўрасаюза. Распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы. Стэндаў было дзесяць. Тэкст на іх быў выкананы на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Паводле крыніц выдання, стэнды прыбралі не на рамонт і назад яны могуць не вярнуцца.

У ліпені стала вядома, што ў Гродне са сцяны чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863-64 гадоў. Мясцовыя ўлады зрабілі выгляд, што ім нічога невядома пра яго лёс. Цяпер жа прапагандысты накінуліся на вялізны мурал, які нядаўна з'явіўся ў Гродне і прысвечаны гісторыі горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі