У Гродне п'яны дворнік збіў 76-гадовую пенсіянерку

У Гродне п'яны дворнік збіў 76-гадовую пенсіянерку

У Гродне п'яны дворнік збіў 76-гадовую пенсіянерку. Мужчына ўсю ноч ужываў алкагольныя напоі, а раніцай без прычыны напаў на суседку, якая выносіла смецце. Хулігана неўзабаве затрымалі міліцыянеры. Ён так і не змог патлумачыць прычыну сваіх дзеянняў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, была распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што зламыснік сёлета ўжо быў асуджаны па артыкуле "наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання". Ён адбываў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ.

Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі