У Гродне шукаюць хлопца, які вёў па вуліцы дзяўчыну ў кайданках
У Гродне шукаюць хлопца, які вёў па вуліцы дзяўчыну ў кайданках. Пра гэтае здарэнне праваахоўнікам паведаміла 67-гадовая жанчына. Паводле яе слоў, 5 сакавіка каля 13-й гадзіны яна пабачыла маладых людзей на Савецкай вуліцы каля прыпынку грамадскага транспарту "Дом Мураўёва", інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Гэта мог быць жарт, але міліцыя мусіць праверыць крымінальную версію, звязаную з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні дзяўчыны. Таму ідзе пошук маладога чалавека, распаўсюджанае яго фота. Праводзіцца праверка.
Фота: uvd.grodno.by