У Гродне шукаюць жанчыну, якая скрала банкаўскія карткі і здымала грошы
У Гродне шукаюць жанчыну, якая скрала банкаўскія карткі і здымала з іх грошы. Карткі зніклі ў двух дзіцячых садках у снежні мінулага года і ў студзені 2016-га. Спачатку невядомая патрапіла ў кабінет загадчыцы садка па вуліцы Церашковай — дзверы былі незачыненыя. Яна знайшла 70 тысяч рублёў, дакументы і дзве банкаўскія пластыкавыя карткі, пасля спрабавала зняць у банкамаце грошы, але ў яе не атрымалася.
У студзені падобны крадзеж адбыўся ў садку па праспекце Будаўнікоў. Дзверы кабінета загадчыцы таксама былі незачыненыя. Зламысніца скрала 100 тысяч рублёў, банкаўскую пластыкавую картку і напісаны на аркушы ПІН-код да яе. У банкамаце яна зняла 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, пасля прагляду відэазапісаў высветлілася, што да абодвух злачынстваў мае дачыненне адна і тая ж асоба. Яе шукаюць. Праваахоўнікі просяць дапамагчы высветліць асобу жанчыны.