У Гродне спалілі аўтамабіль Лексус
У Гродне сёння ўначы згарэў аўтамабіль Лексус GS-300 2008 года выпуска. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек, лабавое шкло, фары, салон, лакафарбавае пакрыццё.
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, спецыялісты называюць імавернай прычынай здарэння падпал.
Таксама гэтай ноччу рэгіянальнае падраздзяленне выратавальнікаў зафіксавала пажар у гаражы прыватнага дома ў Бярозаўцы Лідскага раёна. Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.