У Гродне вада затапіла Стары мост

У Гродне вада затапіла Стары мост

Стары мост у Гродне 11 красавіка нечакана апынуўся заліты вадой. Як піша "Вечерний Гродно", велізарная лужа ўтварылася насупраць "Прыёрбанка". У выніку на мосце ўтварыўся аўтамабільны затор.

Спецыялісты "Гроднаводаканала" аператыўна выявілі прарыў і перакрылі яго. Паведамляецца, што мост затапіла з-за пашкоджання вадаправода, які сыходзіць у бок Падольнай вуліцы.

Дырэктар "Гроднаводаканала" Ігар Юзвяк не можа сказаць, у чым прычына аварыі. Трубы ў гэтым раёне, па яго словах, мянялі на новыя разам з рэканструкцыяй Старога моста — не больш за 10 гадоў таму. Тады ж праводзіліся гідраўлічныя выпрабаванні. Цяпер спецыялісты будуць высвятляць, чаму не вытрымаў вадаправод, для якога тэрмін прыдатнасці складае 30 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі