У Гродне выбралі найлепшых півасмокаў (фота)

На піўных падворках сваю прадукцыю прапаноўвалі для дэгустацыі чатыры найбуйнейшыя піваварныя кампаніі Беларусі: "Лідскае піва", "Крыніца", "Піўзавод Аліварыя" і "Бровары Хайнэкен". Кампанія "Лідскае піва" нават прывезла міні-бровар, каб паказаць, як рыхтуецца пенны напой.

Акрамя піва госці фестывалю пакаштавалі розныя віды квасу, паелі шашлыка, а таксама забаўляліся ў "піўных забавах" на лепшага півасмока і самыя вялікія піўныя бурбалкі. Дарэчы, піва прадавалі толькі па пашпартах. А міліцыя сачыла, каб спіртное пілі толькі за столікамі ў летніх кавярнях.

Увечары фестываль падтрымалі беларускія кавер-бэнды: "Ад пінты да квінты", "No limit", "Fish Dessert", "Beach Boogie Band", "Crush" і "No comment band".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі