У Гродне за пяціхвілінны пікет давядзецца заплаціць 1365 рублёў (фота)

У Гродне за пяціхвілінны пікет давядзецца заплаціць 1365 рублёў (фота)

У Гродне ў чацвер, 20 кастрычніка, прайшоў суд над актывістамі, якія 16 верасня ўдзельнічалі на Савецкай вуліцы ў пікеце памяці Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара і Генадзя Карпенкі. Акцыя была несанкцыянаваная. Актывісты Сяргей Верамеенка, Анатоль Мышкевіч ды Віталь Мойса тады разгарнулі плакат з партрэтамі ды надпісам “Мы памятаем”. Літаральна праз некалькі хвілінаў усе былі затрыманыя сілавікамі ў цывільным і дастаўленыя ў пастарунак.

Праз месяц суддзя Наталля Козел пакарала пікетоўцаў штрафамі:  па 20 базавых велічынь (па 420 рублёў) Мышкевічу ды Мойсе, 25 базавых (525 рублёў) — Верамеенку. Суд меўся прайсці зранку, але быў перанесены праз адсутнасць Верамеенкі. За актывістам выехалі міліцыянеры, але так і не знайшлі. Ён сёння знаходзіцца ў замежжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі