У Гродне затрымалі літоўца, якога на радзіме шукаюць за забойства
Затрыманне літоўца ў Гродне
У Гродне 28 чэрвеня вайскоўцы Смаргонскай памежнай групы затрымалі 41-гадовага грамадзяніна Літвы, павеждамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю, што ў Гродне хаваецца літовец, якому на радзіме пагражае крымінальны пераслед. У Шальчынінкайскім раёне Літвы ён забіў мясцовага жыхара. Раней гэты ж літовец ужо адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за здзяйсненне розных злачынстваў, у тым ліку і за забойствы.
Паведамляецца, што пасля злачынства мужчына ўцёк у Беларусь. Тут яго чакалі змоўшчыкі, якія арганізавалі дастаўку і далейшае пражыванне на арандаванай кватэры ў Гродне.
За арганізацыю незаконнага ўезду і знаходжання на тэрыторыі Беларусі на двух грамадзян Беларусі пачалі крымінальную справу. Іх ужо затрымалі і прызналі падазраванымі.
Замежніка пасля ўсіх неабходных працэсуальных дзеянняў у рамках пачатай крымінальнай справы дэпартуюць у Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.