У Гродне знайшлі жывадзёра, які жорстка забіў ката

У Гродне знайшлі жывадзёра, які жорстка забіў ката

Следчы камітэт у Гродне пачаў крымінальную справу на 36-гадовага мясцовага жыхара. Яго падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі, учыненым з хуліганскіх меркаванняў.

Нагодай для крымінальнай справы стаў зварот грамадскага аб'яднання абароны жывёлаў. Грамаздяне звярнуліся ў міліцыю і падалі відэазапіс камеры вонкавага назірання. На ім было бачна, як мужчына мучыць і забівае ката. 

Следчыя знайшлі мужчыну, якога зняла вулічная відэакамера. Злачынства адбылося 14 ліпеня каля 17 гадзін на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, а потым стаў яго душыць і біць аб прыступкі лесвіцы. Калі жывёла перастала падаваць прыкметы жыцця, мужчына сышоў.

Паведамляецца, што гродзенец раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Падчас злачынства ён быў нецвярозы.

Следчыя мяркуюць адправіць падазраванага на судова-псіхіятрычную экспертызу.

Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі