У гродзенскай начлежцы будуць працаваць з мужчынамі-агрэсарамі
На гэты праект выдаткавалі 50 мільёнаў рублёў.
Пакой для псіхалагічнай карэкцыі мужчын-агрэсараў адчыніўся ў Гродзенскім доме начнога перабывання для асобаў без пэўнага месца жыхарства. Кліентамі псіхолагаў стануць мужчыны, якія ўчынілі хатні гвалт і пасля гэтага на пэўны час не маюць права пражываць у сям’і.
Для такіх людзей у начлежцы ёсць пакоі, дзе яны могуць часова знаходзіцца. Чакаецца, што ў будучыні ў Беларусі на заканадаўчым узроўні прымуць рашэнне аб замене турэмнага пакарання для мужчын-агрэсараў на карэкцыйныя псіхалагічныя мерапрыемствы. Пара гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА распавяла загадчыца аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Гродна Ганна Віткоўская.
Праект каштаваў 50 мільёнаў рублёў, якія былі выдзеленыя з фонду ЮНФПА. Прыцягваліся таксама дадатковыя сродкі спонсараў. Працаваць з мужчынамі-агрэсарамі будуць псіхолагі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку на трэнінгах фонду.
У Гродзенскай вобласці пакой для псіхакарэкцыі такіх мужчын адкрылі ўпершыню. Раней такія праекты былі створаныя ў Мінску, Брэсце і Кобрыне.
Фота: tipslife.ru