У Гродзенскай вобласці з 1 студзеня адмяняюць збор за выезд за мяжу

Памежны пераход у Гродзенскай вобласці
Памежны пераход у Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці з 1 студзеня 2023 года адмяняюць збор за выезд за мяжу. Гэты збор, які складае 32 рублі (1 базавую велічыню), быў уведзены рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка 2021 года і пачаў дзейнічаць з 1 чэрвеня.

Рашэнне дзейнічала да 1 студзеня 2023 года. Гэта значыць, што з гэтай даты збор плаціць ня трэба. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Гродзенскага аблвыканкама.

Зрэшты, там жа ёсць намёк на тое, што ў 2023 году збор будзе ўведзены зноў. "Пра увядзенне ў 2023 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь будзе паведамлена дадаткова", — сказана на сайце.

Для тых, хто перасякае мяжу праз пункт пропуску "Бераставіца", захоўваецца збор за рэгістрацыю ў зоне чакання. Яго памер — 9,6 рубля. Не заязджаць у зону чакання нельга, нават калі да пункта пропуску не стаіць чарга, і чакаць не трэба.

У пункце пропуску "Прывалка" зоны чакання няма, таму і збор плаціць не трэба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі