У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу

У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу

У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 18 траўня ў вёсцы Новая Гожа. 10-гадовы хлопчык атрымаў ад аднагодкаў боепрыпас, які яны знайшлі ў лесе. Мяркуецца, што гэта быў буйнакаліберны патрон. Яго хлопчык кінуў у бетонную сцяну разбуранага будынка, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, школьнік атрымаў выбуховую траўму правай рукі, у яго адарваны адзін з пальцаў. Хлопчык атрымаў і іншыя пашкоджанні, у тым ліку і твару. У яго быў траўматычны шок. Пацярпелага шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

На месца выязджалі эксперты. У лесе былі знойдзены гільзы рознага калібру, а таксама адзін патрон калібру 7,62 мм. Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі