У Гродзенскім раёне ў возеры знайшлі Citroen Xsara Picasso

У Гродзенскім раёне ў возеры знайшлі Citroen Xsara Picasso

У Гродзенскім раёне каля вёскі Новая Гожа ў возеры знайшлі патанулы аўтамабіль Citroen Xsara Picasso. Здарэнне адбылося раніцай 27 снежня. Пасля атрымання паведамлення пра легкавік у возеры, на месца выехалі ратавальнікі, якія выцягнулі машыну на бераг.

Як адзначае прэс-служба МНС, пацярпелых няма. Якім чынам Citroen Xsara Picasso апынуўся ў вадзе, пакуль невядома.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі