У Гродзенскім заапарку спатрэбілася 8 чалавек, каб перасяліць аднаго пітона
Пітон з Гродзенскага заапарка / Перспектыва
У Гродзенскім заапарку прайшла аперацыя па перасяленні трохметровага пітона з аднаго тэрарыума ў іншы (часовы). Яго жыллё будуць рамантаваць і абнаўляць.
Для пераезду прыцягнулі максімальную колькасць работнікаў — восем чалавек. Гэта рэкорд, кажуць у заапарку. Пры гэтым падкрэсліваюць, што падчас гэтай хвалюючай аперацыі ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.