У Харкаў прыбыў цягнік з целамі загінулых пасажыраў Боінга-777
Састаў прыбыў на чыгуначную станцыю Балашоўка.
Як перадае УНІАН, гэта цягнік з чатырма вагонамі-рэфрыжэратараў і адным прычэпным вагонам. Вагоны-рэфрыжэратары з целамі адправяць на тэрыторыю завода імя Малышава.
Нагадаем, авіякатастрофа адбылася 17 ліпеня. Самалёт быў збіты, верагодна, з выкарыстаннем устаноўкі зенітна-ракетнага комплексу "Бук". На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа, усе яны загінулі.
Фота — Reuters