У Харкаве пасля выбуху каля суда ідзе антытэрарыстычная аперацыя

Увечары 19 студзеня ў Харкаве каля будынка Маскоўскага раённага суда адбыўся выбух. Пры гэтым былі параненыя 14 чалавек. Чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

У горадзе абвешчаная спецаперацыя па вышуку і затрыманні датычных да выбуху, інфармуе ВВС. Здарэнне кваліфікаванае як тэракт. Паводле некаторых звестак, каля будынка суда ўзарвалася ручная граната.

Як інфармуюць украінскія СМІ, перад выбухам у судзе скончылася паседжанне па справе праўкраінскага актывіста, удзельніка АТА Міхаіла Сакалова. Яго вінавацяць у незаконным захоўванні зброі. На судовым пасяджэнні па гэтай справе прысутнічалі актывісты "Правага сектара", якія падтрымліваюць Сакалова.

Параненыя — актывісты, якія ладзілі пікет каля суда. З работнікаў суда ніхто не пацярпеў.

За апошнія некалькі месяцаў у Харкаве адбылося ўжо некалькі выбухаў — на чыгунцы, у некалькі ваенных аб'ектах і ў пабе.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі