У індэксе эканамічнай свабоды Беларусь знаходзіцца на 153-м месцы

З'явіўся абноўлены індэкс эканамічнай свабоды ў свеце. Яго складаюць амерыканскі даследчы цэнтр Heritage Foundation і газета The Wall Street Journal. Сёлета Беларусь заняла ў ім 153-е месца з 178 краін, інфармуе Радыё Свабода.

У параўнанні з папярэднім годам Беларусь апусцілася ў гэтым рэйтынгу на 3 пазіцыі. Наша краіна знаходзіцца на перадапошнім (42-м) месцы сярод краін Еўропы.

Адзначым, што самыя свабодныя эканомікі ў Ганконгу, Сінгапуры, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Швейцарыі. Літва заняла 15-е месца, Латвія — 37-е, Польшча — 42-е, Расія — 143-е месца.

Індэкс эканамічнай свабоды краіны ацэньваецца паводле 10 паказнікаў, якія адлюстроўваюць розныя аспекты эканамічнага жыцця краіны: свабоду прадпрымальніцтва, гандаль, падатковую сістэму, урадавыя выдаткі, цэнавую палітыку, свабоду інвестыцый, банкаўскую сістэму, забеспячэнне прыватнай уласнасці ад замахаў дзяржавы, узровень карупцыі ў эканоміцы, рынак працы.

Даклад падкрэслівае, што беларуская эканоміка застаецца адной з самых кантраляваных у свеце.

Фота: heritage.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі