У Індэксе ўспрымання карупцыі Беларусь апусцілася на два месцы

У Індэксе ўспрымання карупцыі Беларусь апусцілася на два месцы

Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала свой штогадовы Індэкс успрымання карупцыі. У параўнанні зь мінулым годам Беларусь апусцілася ў рэйтынгу з 68-га месца на 70-е. Два гады таму наша дзяржава займала 79-е месца,  а тры гады таму — 106-е. Агулам у Індэксе 180 краін. 

У гэтым спісе Беларусь саступае Польшчы, Літве, Латвіі ды Грузіі. Затое наша краіна займае больш высокае месца, чым Арменія, Малдова, Украіна і Расія.

Індэкс успрымання карупцыі вылічваецца паводле шкалы ад 0 (самы высокі ўзровень успрымання карупцыі) да 100 балаў (самы нізкі). Чым вышэй бал, тым больш высокае месца займае краіна ў Індэксе.

Беларусь селета, як і год таму, мае 44 балы. Яе зніжэнне ў рэйтынгу тлумачыцца тым, што палепшылася становішча ў іншых краінах — нашую дзяржаву абагналі Вануату і Аман. 

Дарэчы, даследаванне Transparency International паказвае менавіта ўзровень успрымання карупцыі ў грамадстве, а не вымярэнне самой карупцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі