У Індыі мужчына паспрабаваў ажаніцца з кобрай

У індыйскім штаце Утар Прадэш мужчына паспрабаваў ажаніцца з кобрай. 27-гадовы Сандзіп Патэль сцвярджаў, што пазнаў у рэптыліі прыгожую жанчыну, якая была закаханая ў яго ў мінулым жыцці. Таксама малады чалавек казаў, нібыта па начах ён уваходзіць у глыбокі транс і сам ператвараецца ў змяю.

Паглядзець на незвычайнае вяселле, якое адбывалася ў аддаленай вёсцы Бадвапур, прыйшолі каля 12-15 тысяч чалавек. Аднак у храм, дзе павінен быў заключыццца шлюб, прыбыла паліцыя і арыштавала жаніха за парушэнне грамадскага парадку. Гледачы абурыліся адмене вяселля і давялося выклікаць дапамогу, каб іх разагнаць.

Зрэшты, такія шлюбы ў Індыі не рэдкасць. 9 гадоў таму жанчына выходзіла замуж таксама за кобру, аднак змяя, што жыла ў суседнім мурашніку, так і не пажадала наведаць уласнае вяселле. Мужа замяніла латунная копія, піша newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі