У інфармацыі з Беларусі па сітуацыі з бортам Ryanair ёсць прабелы — ICAO

Самалёт кампаніі Ryanair здзейсніў вымушаную пасадку ў Менску 23 траўня 2021 года​ /  The Washington Post
Самалёт кампаніі Ryanair здзейсніў вымушаную пасадку ў Менску 23 траўня 2021 года​ /  The Washington Post

Расследаванне інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair у Мінску будзе працягнута. Такое рашэнне было прынята па выніках разгляду дакладу спецыяльнай камісіі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіацыі (ICAO), якая спрабавала аднавіць ход падзей 23 мая 2021 года.

Савет "выказаў заклапочанасць з нагоды прабелаў у інфармацыі, прадстаўленай Беларуссю, і неадпаведнасцяў, якія змяшчаюцца ў доказах, якія ёсць на момант расследавання", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным па выніках разгляду дакладу.

У  ICAO таксама падкрэслілі, што пагроза выбуху ў дачыненні да самалёта была "наўмысна ілжывай і паставіла пад пагрозу бяспеку паветранага судна ў палёце".

Акрамя таго, Савет ICAO нагадаў, што распаўсюд ілжывай інфармацыі, якая ставіць пад пагрозу бяспеку паветранага судна, з'яўляецца злачынствам у адпаведнасці з Манрэальскі канвенцыяй, і ў гэтай сувязі рашуча асудзіў такую практыку.

У абмеркаванні даклада таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых краін — Беларусі, Літвы, Польшчы і Ірландыі.

Нагадаем, 23 траўня 2021 года самалёт іраландскай авіякампаніі, які ляцеў з Афін у Вільню, здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску. Беларускі дыспетчар паведаміў пілоту, што атрымаў ліст аб выбуховай прыладзе на борце. Бомбу не знайшлі, але пасля пасадцы ў Мінску былі затрыманыя два пасажыры — блогер Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Сафія Сапега.

У ЕС беларускія ўлады абвінавацілі ў паветраным пірацтве. Было прынята рашэнне аб спыненні палётаў над тэрыторыяй Беларусі. Акрамя таго ЕС і шэраг іншых краін закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній. Інцыдэнт з самалётам Ryanair стаў таксама падставай для ўвядзення чарговага пакета санкцый супраць Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі