У ініцыятыўнай групе Лукашэнкі — больш за 11 тысяч чалавек

У ініцыятыўнай групе Лукашэнкі — больш за 11 тысяч чалавек

У ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшло больш за 11 тысяч чалавек. Пра гэта распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым канале беларускага радыё.

Заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы кіраўніка Беларусі пададзеная 14 траўня. Кіраўніком яго групы, як і на выбарах 2015 года, будзе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда

Апошні дзень падачы заявак — 15 траўня. 

На цяперашні момант пададзена 12 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі