У інтэрнэце з'явіўся тэставы доступ да базы тэхаглядаў

У інтэрнэце з'явіўся тэставы доступ да базы тэхаглядаў

У Беларусі рыхтуецца ўсеагульная база аўтамабіляў, якія прайшлі тэхагляд, піша autogrodno.by. Супрацоўнікі рэсурсу атрымалі доступ да закрытага сэрвісу.

З'яўленне такой базы звязана хутчэй за ўсё з тым, што  аўтамабілісты не праходзяць тэхагляд, каб не плаціць дарожную пошліну. 

На афіцыйным сайце "Белтэхагляду" такога раздзелу яшчэ няма. Аднак спасылка gto.by/test.html вядзе на старонку, дзе, увёўшы "Рэгістрацыйны знак" і "Пасведчанне аб рэгістрацыі" аўтамабіля, можна даведацца, да якой даты дзейнічае "Дазвол на допуск да дарожнага руху ".

Уводзіць лічбы і літары можна злітна.

Памер транспартнага падатку на сёння:

— аўтамабілі да 1,5 тоны — 73,5 рубля

— ад 1,5 да 2 тон — 147 рублёў

— ад 2 да 3 тон — 196 рублёў

— больш за 3 тоны — 269,5 рубля.

Штраф за адсутнасць тэхагляду ў Беларусі складае ад 1 да 3 базавых велічынь (24,5-73,5 рубля).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі