У Іране людзі са зброяй напалі на парламент і маўзалей Хамейні

У Іране людзі са зброяй напалі на парламент і маўзалей Хамейні

У будынку парламента Ірана і ў маўзалеі аяталы Хамейні ў Тэгеране ўзброеныя людзі адкрылі агонь, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на іранскія СМІ. Агенцтва Таснім і дзяржаўны тэлеканал перадалі, што ў будынку парламенту знаходзяцца некалькі ўзброеных людзей. З'яўляліся звесткі таксама пра захоп закладнікаў. Пазней агенцтвы ўдакладнілі, што нападнік быў адзін.

Агенцтва Reuters паведаміла, што пры страляніне быў забіты супрацоўнік аховы парламента. Не менш за тры чалавекі параненыя ў перастрэлцы.

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін ўзброены чалавек уварваўся ў маўзалей аяталы Хамейні на поўдні Тэгерана і таксама адкрыў агонь. Пры здарэнні ёсць пацярпелыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі