У Іране журналісткам прысудзілі па сем гадоў турмы за "супрацоўніцтва з ЗША"

Нілуфар Хамедзі и Элахех Махаммадзі

Нілуфар Хамедзі и Элахех Махаммадзі / ru.euronews.com

У Іране двум мясцовым журналісткам прысудзілі па сем гадоў турмы за "супрацоўніцтва з ЗША", паведамляе Еўраньюс. Нілуфар Хамедзі і Элахех Махамадзі былі затрыманыя пасля публікацый пра іранку Махсу Аміні. Журналісткі спрабавалі разабрацца ў абставінах гібелі дзяўчыны. Аміні была затрыманая ў мінулым верасні за тое, што на ёй не было хіджаба. Іранскія ўлады сцвярджалі, што ў паліцыі ў яе здарыўся сардэчны прыступ, відавочцы, што яна памерла ад збіцця. Гэтая смерць справакавала масавыя пратэсты ў Іране.

Прысуд журналісткам яшчэ можа быць абскарджаны цягам 20 дзён. Дадамо, што ў траўні гэтага года Хамедзі і Махамадзі былі адзначаныя прэміяй "За свабоду прэсы" ААН.

Раней — у пачатку верасня  — суд у Тэгеране прысудзіў двум іншым журналісткам па тры гады турмы. Іх прызналі вінаватымі ў "змове" і "таемнай змове". Праўда, у тым выпадку, са слоў адваката, жанчын планавалі пакінуць у турме на месяц, а астатні тэрмін яны павінны адбываць умоўна. Акрамя таго, іх абавязалі па прысудзе суда наведваць курсы "прафесійнай этыкі" і нікуды не з'язджаць з Ірана.

Нагадаем, што у апошнім рэйтынгу свабоды прэсы Іран займае чацвёртае месца з канца (177 радок рэйтынгу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі