У Іркуцкай вобласці Расіі з будоўлі скралі кран
Здарэнне адбылося падчас "навагодніх вакацыяў".
На адной з будоўляў у Іркуцкай вобласці Расіі скралі кранавую ўстаноўку МСН-10, паведамляе РБК.
Дакладны час, калі адбыўся крадзеж, пакуль не высветлены. Са словаў работніка будоўлі, кран скралі ў перыяд з 27 снежня па 10 студзеня. Дарэчы, злачынства адбылося на тэрыторыі ахоўванага будаўнічага аб'екта за 160 км ад бліжэйшага райцэнтра. У паліцыі кажуць, што гэта цяжкадаступны і аддалены ўчастак мясцовасці.
Паводле папярэдніх звестак, кошт будаўнічай тэхнікі ацэньваецца ў 4 млн расійскіх рублёў.
Ілюстрацыйнае фота — down-house.ru