У Іспаніі адзін паліцэйскі застрэліў чатырох тэрарыстаў

У Іспаніі адзін паліцэйскі застрэліў чатырох тэрарыстаў

У Іспаніі адзін паліцэйскі застрэліў чатырох тэрарыстаў. Здарэнне адбылося ў ноч на 18 жніўня ў горадзе Камбрыльс. Ён знаходзіцца ў 120 кіламетрах ад Барселоны, дзе ў той дзень таксама адбыўся тэракт (адказнасць за яго ўзяла тэрарыстычная “Ісламская дзяржава”). У Камбрыльсе тэрарысты на аўтамабілі Audi A3 пачалі збіваць прахожых, але былі спынены паліцыяй.

Як піша meduza.io, легкавік ехаў на набярэжнай і паспеў збіць чатырох чалавек, пакуль на скрыжаванні не сутыкнуўся з блок-пастом паліцыі. Audi перакуліўся, адзін з паліцэйскіх атрымаў траўмы. Тэрарысты выскачылі ў мышыны з нажамі, мачэтэ і сякерамі ў руках. На іх былі апранутыя муляжы паясоў смяротнікаў. Напасці на прахожых яны не паспелі, паколькі іншы паліцэйскі з пісталета застрэліў чатырох узброеных тэрарыстаў. Пяты змог уцячы. Ён параніў пенсіянерку, якая пасля памерла ў бальніцы. Іншы атрад паліцыі знайшоў тэрарыста і ліквідаваў. Мяркуецца, што адзін з забітых у Камбрыльсе тэрарыстаў мог быць кіроўцам аўтамабіля, які збіваў людзей у Барселоне.

Прозвішча паліцэйскага, які спыніў тэрарыстаў і расстраляў іх, не паведамляецца. Адзначаецца толькі, што мужчына звярнуўся па дапамогу да псіхолага.

Паводле апошніх дадзеных падчас тэрактаў у Іспаніі загінулі 14 чалавек і 130 атрымалі раненні. Сярод затрыманых па падазрэнні ў сувязях з тэрарыстамі ёсць мараканцы і іспанцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі