У Іспаніі легалізавалі эўтаназію

У Іспаніі легалізавалі эўтаназію

Іспанія легалізавала эўтаназію. Адпаведны законапраект у чацвер ухваліў Кангрэс дэпутатаў. "За" прагаласавалі 202 з 350 парламентароў.

Міністр аховы здароўя Іспаніі Караліна Дарыяс назвала гэты дзень важным для ўсіх грамадзян краіны. "Гэта крок да таго, каб наша грамадства стала больш гуманным і справядлівым. Але перш за ўсё, гэта важны дзень для тых людзей, якія адчуваюць сур'ёзныя пакуты, а таксама для іх блізкіх і родных", — перадае яе словы Еўраньюс.

Іспанія стала шостай краінай свету, якая ўзаконіла эўтаназію. На сёння гэтая працэдура легалізаваная ў Бельгіі, Люксембургу, Нідэрландах, Канадзе і Калумбіі. Акрамя таго эўтаназія легальна выкарыстоўваецца ў некаторых штатах Аўстраліі ды ЗША.

Папрасіць пра эўтаназію цяпер можа любы паўналетні грамадзянін Іспаніі або чалавек, які мае від на жыхарства ў каралеўстве. Але ёсць цэлы шэраг умоваў.

Гэта павінен быць асабісты пісьмовы запыт пацыента. Спецыяльная лекарская камісія разгледзіць яго цягам пяці тыдняў. За гэты час чалавек павінен не менш за чатыры разы пацвердзіць сваё жаданне. Пры гэтым заяўнік можа ў любы момант перадумаць і адклікаць заяву. Медыкі маюць права адмовіцца ад удзелу ў працэдуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі