У Іванаўскім раёне мужчына выратаваў дзяўчынак, а сам патануў
У Іванаўскім раёне 22-гадовы мужчына выратаваў дзяўчынак, а сам патануў. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ўвечары 30 чэрвеня на рацэ Ясельда. Малады чалавек там пасвіў кароў, а яго дзве пляменніцы купаліся ў рэчцы (яны прыйшлі разам з яго жонкай). Калі дзяўчынкі пачалі тануць, ён кінуўся ім на дапамогу, і паспеў выштурхнуць іх да берага.
Пазней ратавальнікі знайшлі ў вадзе цела мужчыны без прыкмет жыцця. Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаны экспертызы, апытваюцца сведкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.