У Ізраілі сёлета не будзе параду на 9 траўня

У Ізраілі сёлета не будзе параду на 9 траўня

У Ізраілі сёлета не будзе традыцыйнага параду ветэранаў на 9 траўня. Пра гэта паведаміла міністр рэпатрыяцыі і інтэграцыі Ізраілю Пніна Тамэна-Шэтэ. Паводле яе слоў, гэтае рашэнне прымалася разам з арганізацыямі ветэранаў Другой сусветнай вайны, паведамляе newsru.co.il.

Напярэдадні ўкраінская амбасада паведаміла, што па выніках сустрэчы паміж паслом Украіны ў Ізраілі Яўгенам Карнейчуком і Пнінай Тамена-Шэтэ "міністр паведаміла, што, нягледзячы на традыцыю папярэдніх гадоў, у гэтым годзе было вырашана ўстрымацца ад грамадскіх мерапрыемстваў і шэсцяў на 9 траўня". Названая і прычына — "у сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі