У Калінкавіцкім раёне котка выратавала сваіх гаспадароў ад пажару (фота, відэа)

У Калінкавіцкім раёне котка выратавала сваіх гаспадароў ад пажару (фота, відэа)

У Калінкавіцкім раёне котка выратавала сваіх гаспадароў ад пажару. Адбылося гэта ў вёсцы Рудня Гарабавіцкая. Сям'я, у якой жыве котка Даша, толькі нядаўна купіла там хату. Уначы з 4 на 5 студзеня котка пабудзіла гаспадара — яна настойліва датыкалася да яго. Мужчына прачнуўся і ўбачыў іскры, якія ішлі ад сцяны, пачуў пах дыму.

Ратавальнікі праехалі аператыўна і патушылі ўзгаранне. На шчасце, яго з дапамогай коткі заўважылі своечасова.

Фота, відэа: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі