У Калінкавіцкім раёне перакуліўся аўтобус з пасажырамі (фота)
Раніцай 28 студзеня ў Калінкавіцкім раёне перакуліўся аўтобус з пасажырамі. Здарэнне адбылося на аўтадарозе М-10 мяжа Расіі — Кобрын у трох кіламетрах ад вёскі Малыя Аўцюкі. Аўтобус рухаўся з Гомеля ў Лельчыцы, у салоне знаходзіліся 8 пасажыраў, інфармуе прэс-служба МНС.
Людзі самастойна выйшлі з аўтобуса, які ляжаў на баку ў кювеце, ніхто не пацярпеў. Разліву паліва не было. Адзначаецца, што транспартны сродак атрымаў нязначныя пашкоджанні. Супрацоўнікі МНС дапамаглі паставіць аўтобус на колы.
Пра прычыны здарэння нічога не паведамляецца.