У калоніях перасталі прымаць самы папулярны сярод зняволеных абутак

Самыя папулярныя туфлі сярод зняволеных
Самыя папулярныя туфлі сярод зняволеных

У калоніях Магілёўскай вобласці перасталі прымаць самы папулярны мужчынскі абутак сярод зняволеных — чорныя туфлі фірмы "Марка". Гэта была адна з самых хадавых мадэляў з дазволенага "цывільнага" абутку, які перадавалі асуджаным. Як расказалі MEYDAY.TEAM сваякі тых, хто адбывае пакаранне, віцебская абутковая фабрыка фактычна рабіла на гэтым абутку бізнес. Таму што, паводле іх ацэнак, дзесьці палова ўсіх мужчынаў у калоніях насіла такія туфлі. 

Амаль увесь іншы абутак, які перадавалі зняволеным, кантралёры адбракоўвалі. Патрабаванні да адзення і іншых прадметаў гардэроба ў папраўчых установах вельмі строгія. Аж да колеру ніжняй бялізны і шкарпэтак. Чаму такія туфлі перасталі прымаць цяпер, у калоніях не тлумачаць. 

Але можна меркаваць, што папраўчыя ўстановы такім чынам дапамагаюць распрадаць абутак, выраблены самімі зняволенымі на прадпрыемствах Дэпартамента выканання пакаранняў. Гэта вырабы вельмі нізкай якасці, якія ніхто не хоча насіць. Але прамзоны абавязаныя выканаць план па продажах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі