У Каменным Логу чакаюцца вялікія чэргі з-за тэхнічных праблем на літоўскім боку

У  Каменным Логу чакаюцца вялікія чэргі з-за тэхнічных праблем на літоўскім боку

У пункце пропуску Каменны Лог чакаюцца моцныя чэргі аўтамабіляў. Як патлумачылі ў Дзяржаўным памежным камітэце, ў літоўскай частцы пераходу “Каменны Лог — Мядзінінкай ёсць тэхнічныя праблемы з кампутарнымі інфармацыйнымі сістэмамі. У сувязі з гэтым рух з боку Беларусі на ўезд у Літву будзе ўскладнены.

Грамадзян просяць улічваць гэтую інфармацыю падчас планавання паездак у Літву. Пра аднаўленне прапускной здольнасці памежнага пераходу абяцаюць паведаміць дадаткова.

Цяпер у Каменны Логу стаіць усяго каля 60 грузавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі