У кастрычніку ў Мінску патаннела жытло

Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній "Твая сталіца" Андрэй Астрэйка.



Паводле яго інфармацыі, кошт 1 кв.м у такіх кватэрах у кастрычніку 2013 года склаў 1646 долараў. Гэта на 2% (ці на 29 долараў) менш за сярэдні кошт верасня. Прычым зніжэнне кошту закранула ўсе кватэры такога класа якасці. На думку эксперта, гэта сведчыць пра зніжэнне забяспечанага попыту на кватэры.



Пры гэтым сталічныя кватэры з рамонтам і мэбляй, а таксама пабудаваныя ў перыяд з 2008 года засталіся практычна на тым жа коштавым узроўні — 1887 долараў за 1 кв.м.



Са студзеня па кастрычнік гэтага года кошт 1 кв.м у кватэрах стандартных спажывецкіх якасцяў павялічыўся ў сярэднім на 29%, ці на 368 долараў.



Фота — focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі